Вілейшчына. Фота Юліі Ярашонак.

Сённяшні дзень яшчэ будзе цёплым, а заўтра пахаладае. На чацвер і пятніцу абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, піша tut.by.

– 17 верасня і на працягу сутак 18 верасня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду», – паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

Згодна з папярэднім прагнозам надвор’я, 17 верасня ноччу месцамі пераважна па паўночна-заходняй палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай па паўднёвым усходзе слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 11 … 18 ° С, максімальная днём ад + 13 ° С па паўночным захадзе да + 27 ° С па паўднёвым усходзе краіны.

У пятніцу, 18 верасня, пераважна па паўночным усходзе краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м / с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 3 … 8 ° С, максімальная днём + 9 … + 15 ° С, па захадзе да + 17 ° С.

• Текст доступен на языке: Русский