17 жніўня падчас акцыі каля АНТ. Фота са старонкі Уладзіміра Садоўскага ў фэйсбуку.

Пісьменнік, журналіст, краязнаўца з Маладзечна Уладзімір Садоўскі працуе інжынерам у Мінску. Разам з калегамі мужчына неаднаразова выходзіў на акцыі пратэсту.

Па словах Уладзіміра, яго нават хацелі звольніць, але заступіліся калегі. Яны наспісалі калектыўнае пісьмо кіраўніцтву РУП «Белэнергасецьпраект», дзе патрабавалі спыніць звальненні.

16 верасня кіраўніцтвам прадпрымества падпісаны загад аб прыцягненні да адказнасці шэрагу работнікаў за тое, што 17 і 18 жніўня па дадзеных электроннай сістэмы ўліку працоўнага часу, яны несвоечасова вярнуліся з абедзеннага перапынку. У гэтым спісе ёсць і інжынер першай катэгорыі Уладзімір Садоўскі.

За невыкананне правілаў працоўнага ўнутранага распарадку Уладзіміра пазбавілі стымулюючых выплат і прэміі.

 

• Текст доступен на языке: Русский