Фота realbrest.by.

Мінсувязі Беларусі і Расіі 17 верасня правядуць відэаканферэнцыю з удзелам аператараў сувязі і антыманапольных ведамстваў аб адмене роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве. Пра гэта паведамляе выданне officelife.media.

Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць ход выканання дарожнай карты па адмене роўмінгу. Як паведамлялася, дарожная карта па адмене саюзнага роўмінгу была падпісана ў 2019 годзе.

Удзельнікі перамоў аб адмене роўмінгу лічаць важным ўсталяваць адзіную стаўку міжнароднага інтэркантжнта. Мяркуецца паменшыць аптовыя тарыфы на міжнародны роўмінг.