Фота Настассі УТКІНАЙ.

Пра гэта расказаў каардынатар пошукава-выратавальнага атрада «Анёл. Паўночны Захад» Максім Федаровіч. 

– Сёння каля дзевяці раніцы нам паступіла інфармацыя пра тое, што ўчора, 16 верасня, 57-гадовы маладзечанец паехаў у грыбы з вёскі Радзеўцы Маладзечанскага раёна і знік. Адразу на пошукі паехала група МНС. Я таксама выязджаў яго шукаць, але патэлефанавалі работнікі МНС і паведамілі, што ўжо знайшлі цела мужчыны. Спачатку ўбачылі ровар, на якім мужчына паехаў у грыбы. А потым і яго. Па папярэдніх звестках, у смерці мужчыны няма крымінальнага характару. Па словах родных, ён меў хранічныя захворванні, – паведаміў каардынатар.

Следчыя праводзяць праверку па факту смерці.

• Текст доступен на языке: Русский