Фота u.megasos.com.

Каб забяспечыць бяспекі дзяцей на дарозе, ліквідаваць прычыны дарожна-транспартнага траўматызму, ад 18 да 21 верасня ДАІ Маладзечна праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Прышпіліце дзяцей!».

Работнікі ДАІ праводзяць шырокую інфармацыйна-тлумачальную працу ў калектывах, арганізацыях, аўташколах. Раскажуць аб праблеме траўматызму малалетніх пасажыраў, правілах выкарыстання дзіцячых утрымлівальных прылад.

Таксама ў перыяд акцыі супрацоўнікі ДАІ сумесна з падраздзяленнямі міліцыі грамадскай бяспекі ва ўзмоцненым рэжыме правераць, як выконваюць кіроўцы  правілы бяспечнай перавозкі непаўналетніх пасажыраў. Парушальнікаў прыцягнуць да строгіх мер адміністрацыйнага ўздзеяння ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Пачатак навучальнага года традыцыйна характарызуецца небяспекай дзяцей на дарозе. Адной з асноўных рызык з’яўляецца павелічэнне актыўнасці перавозкі дзяцей з месцаў адпачынку асабістым транспартам і ў складзе арганізаваных груп аўтобусамі. Не менш важнай акалічнасцю з’яўляецца страта за час летніх вакацый навыкаў бяспечных паводзін на дарозе ва ўмовах  высокай інтэнсіўнасці руху аўтатранспарту.

З 37 зарэгістраваных ДТЗ на Маладзечаншчыне 20 належыць да наездаў на найбольш уразлівых удзельнікаў дарожнага руху (з іх дзевяць у цёмны час сутак). У іх  тры пешаходы загінула (з іх 2 у цёмны час сутак), 14 пешаходам і тром веласіпедыстам нанесены цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці (плюс 13 ДТЗ у параўнанні заналагічным перыядам 2019года, плюс 2 загінулых, плюс 11 пацярпелых). За жнівень 2020 года зарэгістравалі 1адно ДТЗ з удзелам пешахода.

За мінулы перыяд гэтага года зарэгістравалі сем дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, у якіх восем атрымалі цялесныя пашкоджанні. У параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года, агульная колькасць ДТЗ павялічылася на шэсць.

На цяжар наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў уплывае тая акалічнасць, што шэраг дарослых удзельнікаў дарожнага руху пры перавозцы дзяцей усё ж грэбуюць выкарыстаннем пасіўных сродкаў бяспекі (автакрэслаў, бустераў, спецыяльных падушак), альбо перавозяць малалетніх дзяцей у дзіцячых утрымлівальных прыладах, не прышпіляючы іх рамянямі бяспекі.

Кожнае дзіця да 12 гадоў павінна перавозіцца ў спецыяльным крэсле ў адпаведнасці з ростам і вагой. Невыкананне гэтага патрабавання цягне штраф ў памеры да чатырох базавых велічынь (да 108 рублёў). За паўторнае парушэнне дадзенага патрабаванні заканадаўства на працягу года прадугледжаны штраф ад дзвюх да васьмі базавых  велічынь ад 54 да 216 рублёў. Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў без выкарыстання названых прылад у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў таксі.

Паважаныя кіроўцы! Ад сітуацыі, якая раптоўна можа паўстаць, на дарозе не застрахаваны ніхто. Паклапаціцеся пра сваіх маленькіх пасажырах загадзя! Перавозіце дзяцей толькі ў спецыяльных утрымлівальных прыладах, прасачыце за тым, каб і ўсе дарослыя былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.