Фота Настассі УТКІНАЙ.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, выступаючы на прэс-канферэнцыі, заявіў, што сітуацыя з каронавірусам COVID-19 выходзіць з-пад кантролю. Яго словы прыводзіць прэс-служба арганізацыі.

Ён адзначыў, што неўзабаве колькасць ахвяр COVID-19 перавысіць адзнаку ў мільён чалавек.

Гаворачы аб распрацоўцы вакцыны, Гутэрыш адзначыў, што многія ўскладаюць надзеі на яе, і ў той жа час падкрэсліў, што ад пандэміі няма панацэі.

«Адна вакцына не можа вырашыць гэты крызіс, і ўжо сапраўды не ў найбліжэйшай будучыні», — лічыць генеральны сакратар.

Ён таксама паўтарыў свой заклік да глабальнага спынення агню, прызнаўшы каронавірус «пагрозай глабальнай бяспекі нумар адзін у сучасным свеце».

Паводле СААЗ на 17 верасня, у свеце дыягнаставана 29,4 мільёна выпадкаў захворвання COVID, ад хваробы памерлі больш за 931 тысяч чалавек.

• Текст доступен на языке: Русский