У лясах Вілейшчыны. Фота з архіва "РГ".

16 верасня дзве жанчыны заблукалі ў лесе на Астравеччыне. Іх шукалі выратавальнікі, паведамляе БелТА.

У канцы дня жанчыны самі па мабільным тэлефоне звязаліся з выратавальнікамі. Паведамілі, што пайшлі ў грыбы ў раёне вёскі Трайгі і заблукалі.

Жанчын знайшлі. Меддапамога ім не спатрэбілася.

• Текст доступен на языке: Русский