У лесе на Вілейшчыне. Фота забяспечанае Анастасіяй Шумскай.

Днямі маладзечанцы Анастасія і Аляксандр Шумскія паехалі ў гырыбы на Вілейшчыну. Паход аказаўся вельмі ўдалым. За дзень знайшлі 87 баравікоў.

– Столькі баравікоў я першы раз бачыла. Была паляна, здаецца, каля вёскі Асінаўка, дзе налічылі адразу 17 штук, – расказвае Анастасія. – Сярод іх былі вельмі вялікія. Нават пашкадавалі, што не ўзважылі, – разказвае Насця.

Маладзечанец Аляксандр са знаходкамі. Фота забяспечанае Анастасіяй Шумскай.

Самыя вялікія грыбы сям’я пасушыла. Драбнейшыя смажылі і закатвалі на зіму.

• Текст доступен на языке: Русский