Фота abcnews.com.

У Беларусі трэція суткі запар фіксуецца больш за 200 новых выпадкаў каронавіруса. Статыстыку прыводзіць прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. 

Прырост за суткі склаў 243 новыя выпадкі, 17 верасня было 224, 16 верасня – 211.

Па дадзеных на 18 верасня, у краіне зарэгістравана 75 230 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, памерлі 773 пацыента. Плюс два чалавекі за суткі – з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

За час пандэміі ачунялі і выпісаныя 73 098 пацыентаў (плюс 131 пацыент), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Усяго праведзена 1 мільён 700 тысяч 790 тэстаў.

• Текст доступен на языке: Русский