11 верасня выратавальнікі Маладзечаншчыны правялі чарговы ўрок бяспекі ў клубе «Вогнеборац» у Маладзечанскай санаторнай школе-інтэрнаце. Былі гульні і віктарыны, дзе пытанні і адказы утрымлівалі інфармацыю пра бяспеку жыццядзейнасці. На працягу 15 гадоў клубам кіруе Таццяна Мігура.

У школу-інтэрнат дзеці прыязджаюць паправіць здароўе. Ім забароненыя пэўныя фізічныя нагрузкі. Гэта ўскладняе працу, не дае магчымасці арганізаваць каманду і прымаць удзел у цікавых спаборніцтвах, якія праводзіць МНС сярод клубаў юных ратавальнікаў. Але, не гледзячы на ​​гэта, Таццяна Мігура стварыла такую базу для навучання дзяцей правілам бяспекі, якая дае магчымасць праводзіць час цікава і з карысцю.

У класе для заняткаў ёсць унікальныя стэнды. Маецца куток «рэчдокаў з месцаў пажараў ». Як кажа сама Таццяна Сцяпанаўна, у дзяцей ён карыстаецца папулярнасцю. На яе думку, убачыўшы прас, які стаў прычынай пажару, ужо ніколі не пакінеш уключаным без нагляду.

У клубе вядзецца летапіс з самага яго заснавання, у якім зафіксаваныя ўсе важныя падзеі «Воненеборца». У файле захоўваецца першы студзеньскі выпуск 2004 года, тады яшчэ газеты, «Юны выратавальнік». На стэлажах размешчаныя лепшыя вырабы на пажарную тэматыку. У цэнтры размешчаны асаблівы падарунак, які ў красавіку 2006 года на дзесяцігоддзе клуба падарылі ў Мінскім абласным упраўленні МНС: крышталёвая пажарная каска.

Таццяна Сцяпанаўна стараецца разнастаіць заняткі, зрабіць іх займальнымі. Некалькі разоў на год праходзяць так званыя «вучэнні». Прыязджаюць выратавальнікі на пажарным аўтамабілі і разам з дзецьмі пракладваюць рукаўныя лініі, тушаць ўмоўныя пажары, аказваюць першую дапамогу.

Яшчэ ні разу «вогнеборцы» не прапусцілі ні адно прафесійнае свята МНС. Прыгожыя святочныя выпускі насценгазеты чакаюць ратавальнікаў у фае ў прафесійныя святы.

У гэтым годзе шматгадовая праца клуба была адзначана падзякай за плённае супрацоўніцтва з Маладзечанскім гаррайаддзелам па надзвычайных сітуацыях у пытаннях прапаганды асноў бяспекі жыццядзейнасці.

Сваю працу педагог пачынала яна ў «Сярэдняй школе № 11 Маладзечна», арганізаваўшы там два першыя клубы «Паходня» і «Агеньчык». А ў 1998 годзе была кіраўніком каманды першага Рэспубліканскага злёту юных пажарных Беларусі Мінскай вобласці.

Выратавальнікі дзякуюць Таццяне Сцяпанаўне за сумесную працу.

Фотаздымкі забяспечаныя аўтарам.