Восень у Маладзечне. Фота Аксаны Ярашонак.

У выхадныя і ў пачатку наступнага тыдня ападкаў не чакаецца. Ночы будуць прахалодныя, а дні – цёплыя. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

19 верасня, у суботу, пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па паўночным усходзе Беларусі невялікія дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 2 … 8 ° С, максімальная днём + 14 … 20° С.

У нядзелю, 20 верасня, без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 2 … 9 ° С, максімальная днём + 14 … 20 ° С.

21 верасня, у панядзелак, без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 2 … 9 ° С, па паўднёвым усходзе краіны месцамі магчымы слабыя замаразкі да 0 … -2 ° С; максімальная тэмпература паветра днём + 16 … 22 ° С.

• Текст доступен на языке: Русский