Фота belta.by.

Мужчыну падазраюць у нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Здарэнне адбылося 15 верасня, прыкладна ў 17.00, у вёсцы Баравая на Мядзельшчыне. Пра гэта паведамляе телеграм-канал МУС Беларусі «шукае міліцыя».

Прыкметы: 40-45 гадоў, рост каля 165-170 сантыметраў, сярэдняга целаскладу, валасы з сівізной, блакітныя вочы. Шнарна ілбе даўжынёй каля 5 сантыметаў, на правым перадплеччы рэшткі татуіроўкі.

Быў апрануты: шэрая майка, сінія спартыўныя штаны, чорныя гумовыя сланцы.

Изображение 1

Калі вы пазналі мужчыну на фота ці валодаеце інфармацыяй пра яго месцазнаходжанне, просьба паведаміць у Мядзельскі РАУС па тэлефонах: 8 (01797) 4-04-71; 8 (033) 646-00-88; 102.