Фота sputniknews.kz.

Адшукваецца навучэнец Крывіцкай спецыяльнай лячэбна-выхаваўчай установы – прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу.

Знік 16-гадовы жыхар Пінска Вадзім Сяргеевіч Сенькавец, паведамляе телеграм-канал МУС Беларусі «Шукае міліцыя».

Изображение 1

18 верасня ён самавольна пакінуў крывіцкае ПТВ закрытага тыпу і схаваўся ў невядомым кірунку.

Прыкметы: на выгляд 16-18 гадоў, рост 169 сантыметаў, худы, шэрыя вочы, цёмна-русыя прамыя валасы .

Быў апрануты: сіняя кофта, спецвопратка (мужчынскі касцюм колеру хакі), чорныя гумовыя тапкі.

Асаблівыя прыкметы: на галаве тры шнары, на правым перадплеччы з унутранага боку татуіроўкі  – ластаўка і крыж з кветкай. На левым перадплеччы з унутранага боку татуіроўка ў выглядзе абстракцыі, на левым перадплеччы звонку два шнары памерам тры і два сантыметры.

Калі вам вядома месцазнаходжанне падлетка на фота, просяць паведаміць у Мядзельскі РАУС: 8 (01797) 4-04-71; 8 (029) 754-85-26; 102.

• Текст доступен на языке: Русский