Тое самае акно, толькі ўжо памытае. Фота забяспечанае Уладзімірам Садоўскім.

Сёння, 19 верасня, невядомыя ў Радашкавічах закідалі сырымі яйкамі акно кватэры, дзе жывуць пенсіянеры. Сям’я мяркуе, што гэта здарылася з-за самаробнага бел-чырвона-белага сцяга, што вось ужо тыдзень прымацаваны да акна.

– Бацькі маёй жонкі ніякіх канфліктаў з суседзямі не маюць. Таму мы мяруем, што ўсё здарылася з-за сцяга, – кажа зяць пенсіянераў Уладзімір Садоўскі.

Па яго словах, бацькі толькі паспелі заўважыць, як ад’язджае невядомая машына без нумароў. Ад шоку не падумалі сфатаграфаваць запэцканае акно і ўжо памылі яго.

Дом у Радашкавічах, дзе жывуць пенсіянеры. Фота забяспечанае Уладзімірам Садоўскім.