Фота Настассі УТКІНАЙ.

У Беларусі пяты дзень запар фіксуецца больш за дзвесце выпадкаў каранавіруса. Сёння — 213 (учора 231, пазаўчора — 243), паведамляе Мінздароўе.

Усяго з пачатку пандэміі выявілі 75 674 выпадкі. Ачунялі 73 тысячы 265 пацыентаў, правялі 1 мільён 730 тысяч 754 тэсты.

За ўвесь час памерлі 780 пацыентаў (чатыры за суткі).

• Текст доступен на языке: Русский