Дыяспара беларусаў у Італіі падрыхтавалі фотапраект-падарунак у знак салідарнасці з Беларуссю. 

Яго назвалі «Нявеста, якая збегла» або «Каханая, ды не твая».

17 верасня Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскім жаночым форумке-канцэрце са сцэны заявіў «Беларусь мы не аддадзім, таму што яе любім. А любімую не аддаюць».

20 верасня беларускія актывісткі, якія жывуць у Італіі, адказалі флэшмобам-фотасесіяй у Мілане.