Гідролагі прагназуюць спад узроўняў вады на рэках Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

– Па стане на 21 верасня на рэках краіны пераважае спад узроўняў вады і роўны іх ход. Нязначны (1-7 см за суткі) рост узроўняў вады адзначаецца толькі на Заходняй Дзвіне каля Суража, Віліі каля вёскі Міхалішкі, Дняпры на ўчастку Жлобін – Лоеў, Бярэзіне у Бабруйска, Сожы каля Крычава і Прыпяці ў Пінска. у бліжэйшыя дні на рэках будзе назірацца ў асноўным спад узроўняў вады, – сказалі ў Белгідрамеце

• Текст доступен на языке: Русский