У лесе на Вілейшчыне. Фота забяспечанае Анастасіяй Шумскай.

Ноччу з 19 на 20 верасня пошукавікі з Маладзечна і Астраўца, работнікі Вілейскага РАНСі РАУС, пажарны аварыйна-выратавальны атрад з Маладзечна і сваякі шукалі 78-гадовую жанчыны ў Вілейскім раёне.

19 верасня, каля шасці вечара, пенсіянерка паведаміла родным, што заблукала. Сваякі пачалі шукаць яе самастойна. З надыходам цемры вынікаў не было, і яны звярнуліся ў МНС, міліцыю і да валанцёраў пошукава-выратавальнага атрада «Анёл Паўночны Захад».

У жанчыны быў пры сабе мабільны тэлефон, але заставалася ўсяго 10% зарадкі  батарэі.

Пошукі пачалі з запуску дрона з сірэнай. Менавіта дзякуючы яго дапамозе атрымалася ўстанавіць прыблізнае месцазнаходжанне заблукалай Любові Уладзіміраўны.

Пошукавая група выбыла у абазначаным кірунку. Праз некаторы час, у тры гадзіны ночы, па рацыі перадалі «Знойдзеная. Жывая. Эвакуюем».

Жанчына вельмі стамілася, змерзла і самастойна перасоўвацца не магла. Пасля эвакуацыі яе агледзелі медыцынскія работнікі, у шпіталізацыі не мела патрэбы.

• Текст доступен на языке: Русский