На месцы здарэння. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

19 верасня ў Маладзечанскім раёне, на аўтадарозе «Радашкавічы-Алёхнавічы», на пад’ездзе да вёскі Валодзькі, каля 19 гадзін у аварыі загінулі кіроўца і пасажыр аўтамабіля.

33-гадовы мінчанін за рулём «Додж Караван», па папярэдняй інфармацыі, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет, у выніку чаго машына перакулілася. Загінуў кіроўца і 60-гадовы пасажыр. Абодва не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, паведамляюць у АДАІ Маладзечна.

• Текст доступен на языке: Русский