Каманда Мінскай вобласці на спаборніцтвах. Фота uomoik.gov.by.

Сталі вядомыя пераможцы і прызёры IV нацыянальнага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus 2020». Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася 18 верасня ў сталічным спартыўным комплексе «Чыжоўка -Арена».

У спісе пераможцаў ёсць навучэнцы Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа. Яўген Гайбута ўзяў залаты медаль у кампетэнцыі «Сантэхніка і ацяпленне». А Дзмітры Крот зарабіў бронзу ў кампетэнцыі «Хлебапячэнне», паведамляюць у Галоўным упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама.

• Текст доступен на языке: Русский