Ілюстрацыйнае фота USA TODAY.

Свет чакае другой хвалі хваробы. МЛЫН.BY звярнуўся па інфармацыю да галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама.

Даступныя меры засцярогі па-ранейшаму важныя: трымацца сацыяльнай дыстанцыі ў грамадскіх месцах, падтрымліваць гігіену рук, карыстацца ахоўнымі маскамі і дэзінфікуючымі сродкамі.

– Сёння на Міншчыне ў кожнай цэнтральнай раённай бальніцы, Жодзінскай гарадской, а таксама ў чатырох абласных установах аховы здароўя праводзіцца па медыцынскіх паказаннях тэставанне на інфекцыю COVID-19: экспрэс-дыягностыка з дапамогай тэстаў або ўзяцце матэрыялу для правядзення даследавання метадам ПЛР ў спецыялізаваных лабараторыях. Медыцынскія паказанні, а таксама метад дыягностыкі ў кожным канкрэтным выпадку вызначаюцца доктарам у адпаведнасці з нарматыўнымі актамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, – распавяла начальнік аддзела лячэбна-прафілактычнай дапамогі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Вольга Лазарава.

Зрабіць тэст на інфекцыю COVID-19 па жаданні можна на платнай аснове ў некаторых ЦРБ Мінскай вобласці. Цэны ўсюды розная. Напрыклад, у Беразіно – 16,73 руб., у Дзяржынску – 23 руб., у Мядзелі – 19 руб., у Стоўбцах – 17 руб., у Чэрвені – 18 руб.

Для выезду за мяжу неабходна даследаванне на інфекцыю COVID-19 метадам ПЛР. У Мінскай вобласці яго праводзяць на платнай аснове ў Мінскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

• Текст доступен на языке: Русский