Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, выступаючы на 64-й сесіі генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ ў Вене, паведамляе БЕЛТА.

Ён праінфармаваў аб ходзе будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі. У жніўні завершана загрузка ядзернага паліва ў рэактарную ўстаноўку першага энергаблока БелАЭС. Увод у эксплуатацыю першага энергаблока прызначаны на першы квартал 2021 года, другога – на 2022 год.

Добрым прыкладам запатрабаванасці ядзерных тэхналогій міністр назваў работу МАГАТЭ па ўмацаванні патэнцыялу дзяржаў у барацьбе з пандэміяй COVID-19. Віктар Каранкевіч выказаў удзячнасць агенцтву за дапамогу, аказаную ў сувязі з гэтым Беларусі, а таксама тым краінам, дзякуючы фінансавай падтрымцы якіх гэта дапамога стала магчымай.

“У рамках рэалізацыі сваёй ядзерна-энергетычнай праграмы Беларусь прадоўжыць адкрытае і канструктыўнае ўзаемадзеянне з МАГАТЭ і ўсімі іншымі зацікаўленымі партнёрамі”, – рэзюмаваў кіраўнік Міністэрства энергетыкі.