Скрын з відэа

Днямі абакралі офіс, што знаходзіцца ў гасцініцы ля Маладзечна. У крадзяжы падазраюць жыхара Мядзельшчыны, які тут адпачываў, паведамляе Беларусь 1.

У міліцыю звярнуўся ўладальнік маёмасці – 41-гадовы маладзечанец. Офіс размяшчаўся ў гасцініцы. І крадзеж трапіў на камеру назірання.

Падазраюць, што каля апоўначы фігурант разбіў акно і трабіў у офіс. На адной з паліц знайшоў ключы ад сейфа. Ён забраў 420 рублёў і паляўнічы нож. Урон ацанілі ў 670 рублёў.

Калі міліцыя прыехала на месца, падазрэнні ляглі на аднаго з адпачывальнікаў гасцініцы – 29-гадовага жыхара Мядзельшчыны. Той вечар ён бавіў у кампаніі сяброў.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка УУС па Мінскай вобласці Сяргея Чабатарова, падазраваны з’ехаў з месца здарэння на таксі. Але аператыўнікі вылічылі маршрут. Фігурант ехаў на Мядзельшчыну. Яго затрымалі і даставілі ў РАУС Маладзечна. Спачатку фігурант адмаўляў сваю віну, пасля прызнаўся. Частку скрадзенага канфіскавалі. Падазраванаму пагражае да чатырох год пазбаўлення волі.