Падчас прыборкі.

10 верасня бераг ракі Вузлянкі, на Мядзельшчыне, паміж вёскамі Доўжані і Неўрась работнікі Міжраённай мядзельскай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету прыбралі ад смецця ў рамках акцыі «Чысты вадаём», паведамляюць у інспекцыі. Мэта такіх мерапрыемстваў – экалагічнае выхаванне грамадзян.

На працягу бягучага года на гэтым участку ракі работнікі Мядзельскай міжраённай інспекцыі разам з  тэрытарыяльным органам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь вядуць узорную дэманстратыўную працу па выкананні ўсіх нормаў і патрабаванняў прыродаахоўнага заканадаўства. Тут таксама ладзяць палявыя мерапрыемствы, каб пракантраляваць выкананне прыродаахоўнага заканадаўства.

Фотаздымкі з прыборкі забяспечаныя Мядзельскай міжраённай інспекцыяй.

• Текст доступен на языке: Русский