Фота Настассі УТКІНАЙ.

У Беларусі зарэгістраваныя 76 357 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 ад пачатку пандэміі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім телеграм-канале. Прырост за суткі – 253 новыя выпадкі.

Ачунялі і выпісаныя 73 564 пацыенты (плюс 178 за апошнія суткі), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 796 пацыентаў. Плюс пяць за апошнія суткі.

Усяго праведзена 1 759 393 тэстаў (14 711 за апошнія суткі).

Пра сітуацыю з каронавірусам на Вілейшчыне, чытайце тут.