Палац Незалежнасці. Фота з Вікіпедыі.

Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі павінна прайсці да 9 кастрычніка. Учора з’явіліся непацверджаныя чуткі, што яна можа адбыцца нават сёння, 23 верасня. А з раніцы ля Палаца Незалежнасці назіраецца невячлікая актыўнасць.

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант не стала называць РІА Навінам дату інаўгурацыі, але паабяцала зрабіць гэта «бліжэй да часу» цырымоніі.