Фота аўтара.

Пра гэта peramoga.by паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны доктар Вілейскага раёна Наталля Жаўняровіч.

– За мінулыя суткі ў Вілейскім раёне зарэгістравана тры новыя выпадкі інфекцыі. Усяго ад моманту рэгістрацыі першага выпадку ў раёне зарэгістравана 600 выпадкаў захворвання COVID-19. Вядома, расслабляцца не прыходзіцца. Улічваючы, што вірус недастаткова вывучаны і ў цяперашні час адсутнічае вакцына супраць яго. Не выключаецца верагоднасць узнікнення, як кажуць, другой хвалі, – адзначыла Наталля Жаўняровіч.

Па словах спецыялістаў, уздым захворвання COVID-19 назіраецца ва ўсій Мінскай вобласці. На 21 верасня ва ўстановах аховы здароўя Міншчыны з’явілася 867 ложкаў для кавідных хворых, дзе лячэнне цяпер праходзіць крыху больш за 650 пацыентаў.

• Текст доступен на языке: Русский