Фота av.by.

У мэтах папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў, папулярызацыі выкарыстання флікераў і камізэлек павышанай бачнасці 25 верасня ДАІ Маладзечна ладзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Час стаць прыкметным!»

У ходзе гэтага мерапрыемства правядуць рэйды з прыцягненнем максімальнай колькасці супрацоўнікаў міліцыі па адпрацоўцы ў «гадзіны пік» і ў цёмны час сутак нерэгулюемых пешаходных пераходаў, участкаў аўтамабільных дарог, вуліц населеных пунктаў, найбольш схільных да рызыкі наездаў на пешаходаў і спыненне парушэнняў Правілаў дарожнага руху, у тым ліку ў частцы выкарыстання фылікераў. Актывізуюць тлумачальную працу сярод насельніцтва, у працоўных калектывах, забяспечыўшы давядзенне інфармацыі аб асноўных рызыках і пагрозах бяспекі з улікам сезонных фактараў, раскажуць аб правілах выкарыстання святлоадбіўных элементаў і мерах бяспекі на пешаходных пераходах. Правераць, ці ёсць у крамах светлавяртальная прадукцыя.

ДАІ Маладзечна звяртаецца да грамадзян! Падчас руху ў цёмны час сутак выкарыстоўвайце ў элементах верхняга адзення святлоадбівальныя нашыўкі, устаўкі, камізэлькі павышанай бачнасці. А пра факты знаходжання на праезнай часткі і зблізку яе сядзячых, ляжачых, нецвярозых пешаходаў паведамляйце па тэлефоне 8 (01776) 77-16-56 альбо 102.