24 верасня ў судзе Маладзечанскага раёна судзілі Дзяніса Еніна. Яму далі 10 сутак.

Учора, 23 верасня, Дзяніс удзельнічаў у маладзечанскай пратэстнай акцыі. Яго затрымалі таксама ўчора.

Ён паведаміў аб гэтым маці ўвечары са стацыянарнага тэлефона: «Мама, я ў РАУС, пазвані Наташы» (гэта былая жонка).

Сваякі сказалі, што Дзяніс на судзе віну не прызнаў.

У Дзяніса ёсць 7-гадовае дзіця.

Мужчына працуе прадпрымальнікам.

• Текст доступен на языке: Русский