Фота Настассі УТКІНАЙ.

У Беларусі ад пачатку пандэміі зарэгістравалі 76 тысяч 651 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Прырост за апошнія суткі – 294 новыя выпадкі.

Па дадзеных на 24 верасня, ачунялі і выпісаныя 73 тысячы 733 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19 (169 за суткі). Усяго праведзены 1 мільён 776 тысяч 271 тэст (16876 за суткі).

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 802 пацыенты. За апошнія суткі – шэсць чалавек.

• Текст доступен на языке: Русский