Выступае Віталь Алейнік. Жнівень, 2020. Мітынгі яшчэ дазволеныя.

Учора ўвечары ў Мінску затрымалі маладзечанца Віталя Алейніка.

Яго імя ёсць у спісах затрыманых. Тут пазначана, што мужчыну адвезлі ў Цэнтральны РАУС Мінска.

Інфармацыю карэспандэнту пацвердзіў брат Віталя, Юры Алейнік:

– Так, Віталя ўчора затрымалі. Вядома, што ўначы быў у Цэнтральным РАУС. Цяпер невядома, дзе. Маці вельмі хвалюецца, – расказаў карэспандэнту Юры.

Нагадаем, што 19 чэрвеня ў Маладзечне на «ланцугу салідарнасці» затрымалі Міколу Алейніка – брата Віталя.

• Текст доступен на языке: Русский