У Дзяржаўную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету даволі часта звяртаюцца грамадзяне з пытаннем: што рабіць, калі знайшоў параненых, траўмаваных, хворых ці загінулых дзікіх жывёл?

Згодна з пунктам 148 Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2018 года № 112 устаноўлена, што пры выяўленні параненых, траўмаваных, хворых ці загінулых дзікіх жывёл забараняецца самавольна здабываць,

Раскрыжоўваць, транспартаваць, раздзелываць іх тушы або часткі туш, выкарыстоўваць прадукцыю – мяса, шкуру, рогі і іншае.

Калі вы знайшлі такую жывёлу, неабходна паведаміць карыстальніку паляўнічых угоддзяў, або ў аператыўна-дзяжурную службу органа ўнутраных спраў.

Звяртаем асаблівую ўвагу, што незаконнае (у тым ліку самавольнае) перасоўванне (транспарціроўка) або разделка дзікіх капытных жывёл, у тым ліку загінулых, або іх частак, караюцца. Адказнасць за іх устаноўленая часткай 2 артыкула 15.37 кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях або часткамі 1-3 артыкула 282-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

• Текст доступен на языке: Русский