Фота Настассі УТКІНАЙ.

Сярэдні заробак у жніўні «бруднымі» склаў 1276,4 рубля, паведамляе Белстат.

Гэта на 11,1 рубля менш, чым у ліпені.

Прычым заробак знізіўся як у Мінску (да 1766,2 рубля), так і ў абласцях, акрамя Віцебскай, дзе амаль застаўся на ранейшым узроўні (вырас прыкладна на 30 капеек).

Звесткі аб сярэднім заробку публікуюцца да вылічэння падаходнага падатку (13%) і абавязковых страхавых унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны (1% з заробкаў работнікаў). Гэта значыць, што сярэдні заробак у жніўні пасля ўсіх абавязковых вылікаў, склаў каля 1098 рублёў, звяртае ўвагу TUT.by.

• Текст доступен на языке: Русский