Начальнік Маладзечанскага РАУС Вадзім Прыгара.

Сёння апоўдні МЗС Латвіі апублікаваў санкцыйны спіс беларускіх чыноўнікаў і сілавікоў. У ім мы знайшлі імя Вадзіма Прыгары. Такое ж імя і ў начальніка Маладзечанскага РАУС.

Мы не змаглі атрымаць каментарый ад начальніка маладзечанскай міліцыі наконт гэтага спіса.

Увечары санкцыйны спіс апублікаваў МЗС Эстоніі. У ім таксама ёсць Вадзім Прыгара пад №51, а таксама ўдакладненне — імя па бацьку. У эстонскім спісе пазначана імя па бацьку — Вадзім Сяргеевіч Прыгара. Такое ж імя па бацьку і ў начальніка Маладзечанскага РАУС.