Фота realbrest.by.

Учора ўвечары нашы журналісты сутыкнуліся з тым, што сайты райвыканкамаў Маладзечна, Мядзела і Вілейкі не працуюць па ранейшых спасылках.

Сітуацыю патлумачылі ў Вілейскім райвыканкаме. Ад нядаўняга часу сайты перайшлі на іншы дамен. Цяпер зайсці на іх можна па спасылках – https://vileyka.gov.by/, https://www.molodechno.gov.by/ і http://myadel.gov.by/.

Ранейшыя спасылкі, якія ўтрымлівалі ў адрасе minsk-region.by, не працуюць, хаця ў пошукавіках па-ранейшаму выдаюцца першымі.

Сайты райвыканкамаў Астраўца, Ашмянаў, Смаргоні і Валожына працуюць па старых адрасах.