Начальнік Маладзечанскага РАУС Вадзім Прыгара.

Міністэрства замежных спраў Латвіі апублікавала санкцыйны спіс беларускіх чыноўнікаў і сілавікоў — 101 імя. 

Як адзначаецца ў афіцыйным звароце МЗС Латвіі, гэтыя людзі арганізавалі і падтрымалі фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня 2020 года. Таксама яны судзейнічалі гвалтоўнаму падаўленню мірных пратэстаў, абмяжоўвалі працу СМІ.

Пад №21 чалавек па імені Вадзім Прыгара. Так жа завуць начальніка Маладзечанскага РАУС.

Карэспандэнт «Рэгіянальнай газеты» датэлефанаваўся да начальніка Маладзечанскага РАУС Вадзіма Прыгары. Пасля просьбы пракаментаваць з’яўленне імя «Вадзім Прыгара» ў санкцыйным спісе МЗС Латвіі сувязь перарвалася.

• Текст доступен на языке: Русский