Фота Настассі Уткінай

У Беларусі ў выхадныя будзе ветрана, на наступным тыдні пахаладае, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Пятніца яшчэ пацешыць цяплом, аднак у выхадныя камфортнасць надвор’я парушыць моцны парывісты вецер.

У суботу, 26 верасня, рэспубліка застанецца ў цёплай паветранай масе. Прагназуецца пераважна без ападкаў. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Уначы чакаецца ад 9 градусаў цяпла па ўсходзе да плюс 17 па захадзе краіны, днём будзе 21-27 градусаў цяпла.

У нядзелю, 27 верасня, днём на большай частцы рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. У многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература ноччу складзе 10-17 градусаў цяпла, удзень – 17-23 вышэй за нуль.

Затым тэмпературны фон па рэспубліцы пачне паступова паніжацца і наблізіцца да звычайных для канца верасня значэнняў.

У панядзелак, 28 верасня, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу будзе ад 7 да 14 градусаў цяпла, днём – плюс 13-20.

У аўторак, 29 верасня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі прагназуюць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль, днём – 13-20 градусаў са знакам плюс.

У сераду, 30 верасня, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу будзе ад 7 да 14 градусаў цяпла, днём – плюс 11-18.

• Текст доступен на языке: Русский