24 верасня ў 21:12 паступіла паведамленне аб загаранні дома на вуліцы Мядзельская ў Маладзечне, пра знаходжанне чалавека ўнутры дома.

Да моманту прыбыцця па паказаным адрасе высветлілася, што ў доме моцнае задымленне, тлеў матрац, гаспадар самастойна пакінуў дом.

Гаспадар расказаў, што выпіў, закурыў, заснуў на ложку, а прачнуўся ад гуку аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Ён паведаміў аб тым, што здарылася ў экстранную службу.

Абставіны пажару ўдакладняюцца, прычына высвятляецца.

У выпадку пажару неадкладна набірайце 101 або 112.