Фота Настассі УТКІНАЙ.

У Беларусі на 26 верасня зарэгістравана 77 289 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім телеграм-канале. Такім чынам прырост за апошнія суткі склаў 332 чалавекі.

Ачунялі і выпісаныя 74 046 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 813 пацыентаў.

За апошні дзень – шэсць чалавек.

Усяго ў краіне праведзена 1 809 522 тэсты.

• Текст доступен на языке: Русский