З матацыкла ўжо сарвалі сцяг. Фота Настассі Уткінай.

Пра гэта нам расказалі відавочцы здарэння. Усё адбылося каля 16:30 учора, 27 верасня.

Мужчыны бавілі час ў двары непадалёк ад Маладзечанскага райаадзела міліцыі. Заўважылі, што на стаянцы  каля іх прыпаркаваны матацыкл з прымацаваным бел-чырвона-белым сцягам.

Маладзечанцы вырашылі сфатаграфавацца каля сцяга, паздымалі сам матацыкл.

– Раптам спыняецца бус, адтуль выскокваюць амапаўцы і пачынаюць здзіраць сцяг, – кажа адзін з відавочцаў.

Тое, што ўчора ў Маладзечне былі супрацоўнікі ў форме АМАП, зафіксавалі і карэспандэнты «Рэгіянальнай газеты». Вось які здымак матацыкла са сцягам зрабіў адзін з нашых суразмоўцаў:

А вось як выглядаюць парэшткі сцяга пасля ўмяшальніцтва сілавікоў:

• Текст доступен на языке: Русский