У лесе на Вілейшчыне. Фота забяспечанае Анастасіяй Шумскай.

27 верасня, каля сямі раніцы, мужчына пайшоў у грыбы з вёскі Лявонавічы, што на Вілейшчыне. Ён заблукаў. Знайсці грыбніка змаглі сёння, бліжэй да раніцы, расказалі ў Вілейскім РАУС.

Грыбнік карыстаецца мабільнікам, але на гэты раз яго не ўзяў. Гэта ўскладніла пошукі. Ужо ў абед родныя пачалі непакоіцца, паведамілі пра знікненне. Грыбніка шукалі вечар і ноч. Калі знайшлі, меддапамога яму патрэбная не была.

У пошуках удзельнічалі работнікі Вілейскага РАУС, РАНС і валанцёры «Анёла».

 

 

• Текст доступен на языке: Русский