Фота Настассі УТКІНАЙ.

25 верасня на базе Стаўбцоўскага лясгаса правялі абласны конкурс «Лесаруб-2020». Вілейская каманда заняла ў ім першае месца. Ёсць і прызавыя месцы ў асабістых конкурсах, расказала намеснік дырэктара Вілейскага доследнага лясгаса Таццяна Анішчык.

– Упершыню удзельнікаў раздзялілі на падгрупы – А і Б. У падгрупе «А» удзельнічалі такія прафесіяналы, як наш Валеры Дуровіч – чэмпіён свету сярод лесарубаў у 2016 годзе. Астанія спаборнічалі ў падгрупе «Б». Была і асобная каманда юніёраў, – распавяла Таццяна Анішчык карэспандэнту.

Каманду Вілейскага лясгаса прадстаўлялі Валеры Дуровіч, Міхаіл Забаронак і Сяргей Гайчук. Вілейская каманда стала самай лепшай – заняла першае месца. У асабістых спаборніцтвах Валеры Дуровіч заняў другое месца ў падгрупе «А», Сяргей Гайчук – другое ў падгрупе «юніёры», Міхаіл Забаронак – другое ў падгрупе «В».

• Текст доступен на языке: Русский