Падазраюць, што ў Вілейскім раёне махляркі скралі 830 рублёў і 400 долараў у пенсіянеркі.

Фігуранткі трапілі ў жыллё да жанчыны як гандляркі. Прасілі набыць у іх пакрывала, прынесці папіць вады, прапаноўвалі паваражыць.

Аналіз такіх злачынстваў паказвае, што ўсе падобныя крадзяжы адбываюцца ў буднія дні. Найбольш часта церпяць сталыя жыхары малалюдных вёсак.