Днём 26 верасня здарыўся пажар у вёсцы Зоранька.

Выратавальнікі прыехалі на месца і патушылі агонь, які ахапіў драўляную гаспадарчую пабудову. Прычыну пажара высвятляюць. Меркаваная прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём. Пацярпелых няма.

Ноччу 27 верасня пажарныя выязджалі ў вёску Слабодку. Там гарэла лазня. Меркаваная версія ўзнікнення пажара – парушэнне правілаў выкарыстання печкі, цеплагенеруючых агрэгатаў і прыладаў. Агонь пашкодзіў дах і перакрыццё. Пацярпелых няма.

Ад пачатку года ў Маладзечанскім раёне адбылося каля 15 падобных пажараў. Многія будынкі ў выніку іх знішчаныя цалкам. Там, дзе гаспадары своечасова заўважылі пажар і выклікалі пажарных, часткова ўдалося захаваць пабудовы.

Асноўная прычына пажараў у лазнях – гэта парушэнне правілаў уладкавання і эксплуатацыі пячнога абсталявання. Пажар прасцей і лягчэй папярэдзіць, чым выпраўляць яго наступствы.

МНС нагадвае, што пячное ацяпленне павінна быць бяспечным і спраўным не толькі ў вашых дамах, але і ў астатніх пабудовах, у тым ліку лазнях. Для гэтага: печы і коміны неабходна ачысціць ад сажы, пры неабходнасці адрамантаваць і пабяліць коміны ў межах паддашкавага памяшкання, заладзіць расколіны; падлогу з гаручага матэрыялу перад топачнай адтулінай зрабіць абароненай негаручым ліставым або плітным матэрыялам.

Забараняецца ўжываць для распальвання печаў гаручыя і лёгкаўзгаральныя вадкасці (за выключэннем спецыяльнай вадкасці для распальвання). Важна не дапускаць і перекала печы, для гэтага рэкамендуецца тапіць печ два-тры разы на дзень і не больш чым па паўтары гадзіны. Не пакідаць печы падчас топкі без нагляду. За дзве гадзіны да адыходу да сну топка печы павінна быць спыненая – гэта прадухіліць рызыка атручвання чадным газам. Выкананне дадзеных мер пажарнай бяспекі захавае жыццё вам і вашым блізкім! Стыхію утаймаваць у сілах толькі выратавальнікі. Беражыце сваё здароўе, у выпадку надзвычайных сітуацый тэлефануйце 101 і 112.