Тыя самыя стужкі.

У ноч з 26 на 27 верасня ў Маладзечне затрымалі двух жанчын.

Наталля Еніна – былая жонка Дзяніса Еніна, якога затрымалі пасля пратэстнай акцыі 23 верасня. Дзяніса прысудзілі да 10 сутак арышту. Днём у нядзеллю ў доме Наталлі праводзілі вобшук, паведамілі сваякі жанчыны. У Наталлі ёсць дачка-падлетак і сямігадовае дзіця, яго бацька – Дзяніс.

Другая затрыманая – Таццяна Патокіна. Яна звязалася з журналістамі «Рэгіянальнай газеты», каб расказаць сваю версію здарэння.

– Пры затрыманні траўмавала калена, – расказвае Таццяна. – Прасіла пра медыцынскую дапамогу, каб адпусцілі да дактароў. Склалі пратакол, правялі дома вобшук. Усё перарылі, вытраслі на падлогу. Шукалі сцягі, стужкі і швейную машынку! Нічога не знайшлі. І толькі каля гадзіны дня ў нядзелю, калі ад болю стала кепска і ўпаў ціск, выклікалі хуткую дапамогу. Пры гэтым з мяне ледзь не злачынцу зрабілі.

Таццяна кажа, што падчас затрымання ў пакеце жанчыны знайшлі бел-чырвона-белыя стужкі, а непадалёк былі дрэвы, упрыгожаныя падобнымі стужкамі. Жанчыну прыцягваюць да адказнасці за парушэння парадку добраўпарадкавання.

Таццяна адзначыла, што Наталлю адпусцілі таксама ўчора.

Вось як гэтае здарэнне інтэрпрэтуе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама:

У Маладзечне затрымалі жанчын з белымі і чырвонымі стужкамі. Цяпер за іх дзецьмі будуць сачыць сацслужбы

• Текст доступен на языке: Русский