Фота teris.com.

Расія аб’явіла аб пастаўцы ў Беларусь першай партыі расійскай вакцыны ад каранавіруса «Спадарожнік V», створанай на платформе адэнавірусных вектараў чалавека, піша Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Плануецца, што 1 кастрычніка ў Беларусі пачнецца вакцынаванне добраахвотнікаў. Раней казалі пра ўдзел у выпрабаваннях ста чалавек, якія атрымаюць магчымасць вакцынавацца ад каранавіруса прэпаратам, распрацаваным у Нацыянальным даследчым цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Мінздароўя Расіі.

Клінічныя даследаванні пройдуць у васьмі медыцынскіх установах Беларусі, выбраных у якасці даследчых цэнтраў. Дзве беларускія клінікі ўжо атрымалі першыя партыі вакцыны «Спадарожнік V».

На сёння ў клінічных цэнтрах правядзення дадзенага выпрабавання праводзяцца арганізацыйныя работы і скрынінг добраахвотнікаў.