На месцы здарэння.

У Маладзечне 26 верасня, каля васьмі гадзін вечара, 31-гадовая кіроўца «Дэу Нубіра», па папярэдняй інфармацыі, пры павароце наехала на 15-гадовага раварыста, паведамляе МУС.

Дзевяцікласнік перасякаў дарогу на чырвонае святло. З цялеснымі пашкоджаннямі школьніка даставілі ў бальніцу. Ровар не быў абсталяваны святлоадбівальнікамі.