Фота Настассі УТКІНАЙ.

Маскоўскія школы пойдуць на двухтыднёвыя канікулы ад 5 па 18 кастрычніка з-за сітуацыі з распаўсюджваннем COVID-19. Пра гэта паведамляецца ў блогу мэра Масквы Сяргея Сабяніна, піша meduza.io.

«Па рэкамендацыі санітарных дактароў, з улікам восеньскага ўздыму прастудных захворванняў і росту выяўленых захворванняў на кавід мною прынята рашэнне павялічыць працягласць восеньскіх канікул», — піша Сабянін.

Звычайна восеньскія канікулы ў школах доўжацца тыдзень і пачынаюцца пазней.

• Текст доступен на языке: Русский