На месцы здарэння. Фота забаяпечанае ГРАНС Маладзечна.

Сёння, каля шасці гадзін раніцы, на нумар 101 у Маладзечанскі ГРАНС паступіла паведамленне аб пажары ў садовым таварыстве «Дружба», што ў вёсцы Баяры Красненскага сельсавета.

Пра пажар у МНС паведамілі суседзі. Выратавальнікі патушылі пажар.

На месцы здарэння. Фота забаяпечанае ГРАНС Маладзечна.

Як расказаў старшыня садовага таварыства, дачны домік шмат гадоў ніхто не наведваў.

У ім дазволілі пажыць 81-гадоваму пенсіянеру, які ў 2018 годзе застаўся без дачы, бо спаліў у гэтым жа таварыстве свой дом, калі гатаваў ежу на печцы-буржуйцы.

Па словах суседзяў, на гэты раз пенсіянер таксама гатаваў сабе ежу на печцы. У выніку і другая дача цалкам згарэла, паведамілі ў ГРАНС Маладзечна.

На месцы здарэння. Фота забаяпечанае ГРАНС Маладзечна.

 

• Текст доступен на языке: Русский