Крэва. Фота Сяргея Гапона.

1 і 2 кастрычніка Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Смаргонскі райвыканкам і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ладзяць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Другія Крэўскія чытанні – гісторыя, археалогія, культурная спадчына Крэва». Мерапрыемствы правядуць у Мінску, Крэве і Смаргоні.

1 кастрычніка канферэнцыя пачнецца з пленарнага пасяджэння ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа. Пасля будзе праца ў навуковых секцыях «Археалогія», «Медыевістыка», «Мястэчка позняга Сярэднявечча і Новага часу». Усё працягнецца ад 10.00 да да 17.00. Ад 9.00 пачнецца рэгістрацыя.

2 кастрычніка ўдзельнікі правядуць у Крэве і Смаргоні. У Крэве будуць працаваць па секцыях, дзе абмяркуюць культурную спадчыну, ваенную гісторыю, перспектывы развіцця мястэчка.

Секцыйная частка канферэнцыі будзе ў Крэўскім доме культуры ад 10.30 да 14.15.  Пасля для ўдзельнікаў правядуць экскурсію па замку і запросяць у мясцовую школу.

Скончыцца канферэнцыя ў Смаргоні. Тут у мясцовым музеі адкрыюць выставу «Нечаканае крэўскае гарадзішча» і наведаюць мемарыял ахвярам Першай сусветнай вайны, паведаміў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, адказны сакратар канферэнцыі Алег Дзярновіч.

У мерапрыемствах удзельнічаюць краязнаўцы з Беларусі, Польшчы і Украіны.

Нагадаем, што першыя Крэўскія чытанні адбыліся ў 2016 годзе. Навуковыя матэрыялы канферэнцыі ўвайшлі ў зборнік навуковых артыкулаў «Крэва: Гісторыя, археалогія, культурная спадчына».

• Текст доступен на языке: Русский